Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Герб
Герб

Вярхоўны штаб саюзных дзяржаваў у Эўропе — штаб Саюзнага камандаваньня апэрацыямі Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, заснаваны ў красавіку 1951 году ў францускім Раканкуры.

На 2025 год месьціўся ў бэльгійскай вёсцы Касто на поўначы вобласьці Эно. Адказваў за захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці эўрапейскіх дзяржаваў-удзельніцаў АПАД. На стратэгічным узроўні ўзначальваў 6 апэрацыйных камандаваньняў, 2 зь якіх падтрымлівалі ўстановы тактычнага ўзроўню. Рыхтаваў, плянаваў і праводзіў вайсковыя апэрацыі Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. На чале ВШСДЭ стаяў вярхоўны саюзны камандзір у Эўропе, якім у 2025 годзе быў упершыню прызначаны беларус Алексус Грынкевіч.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Герб Цырына
Герб Цырына

5 чэрвеня: Міжнародны дзень аховы навакольнага асяродзьдзя

  • 1783 — браты Жазэф-Мішэль і Жак-Эт’ен Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Цырыну местачковы герб (на выяве)
  • 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг»
  • 1933Кангрэс ЗША адмовіўся ад залатога стандарту
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: у сыбірскім канцлягеры савецкія карнікі расстралялі Юрку Лістапада, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня
  • 1947 — дзяржаўны сакрэтар ЗША Джордж Маршал прапанаваў праграму дапамогі паваеннай Эўропе
  • 1967 — на Блізкім Усходзе выбухнула Шасьцідзённая арабска-ізраільская вайна
  • 1995 — навукоўцы Каларадзкага ўнівэрсытэту ў Боўлдэры атрымалі кандэнсат Бозэ — Айнштайна
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.